Кітай лідзіруе ў свеце ў галіне развіцця аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі
  2017-08-14 15:23:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай займае лідзіруючае месца ў свеце ў сферы развіцця аўтамабіляў, якія працуюць на новых крыніцах энергіі. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання (індэкс E-Mobility), апублікаваныя нямецкай кансалтынгавай кампаніяй Roland Berger і аўтамабільным даследчым інстытутам Forschungsgesellschaft Kraftfahrwesen Aachen.

Пачынаючы з 2009 года, індустрыя аўтамабіляў, якія працуюць на новых крыніцах энергіі, атрымала ў Кітаі бурнае развіццё, у выніку чаго ў 2015 г. стала найбуйнейшай у свеце, адзначаецца ў заяве Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі Кітая. Апроч гэтага, у дакладзе кампаніі Roland Berger гаворыцца, што дзякуючы хуткаму росту айчыннага рынку, Кітай будзе адыгрываць вядучую ролю ў далейшым развіцці глабальнай індустрыі транспарту на новых крыніцах энергіі.

Паводле ацэнак Кітайскай асацыяцыі аўтамабільнай прамысловасці, у канцы бягучага года аб'ём продажаў аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі на айчынным рынку можа дасягнуць 800 тыс. адзінак. Інсайдары галіны звязваюць ўражлівы прагрэс кітайскага рынку з дзяржаўнай падтрымкай і спрашчэннем працэдур ліцэнзавання. "Летась на долю Кітая прапала больш за палову сусветнай вытворчасці, збыту і наяўнай колькасці аўтамабіляў, якія працуюць на новых крыніцах энергіі", – адзначыў віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Ма Кай ў пачатку ліпеня на нарадзе, паклікаўшы праводзіць больш даследаванняў у сферы распрацоўкі акумулятараў, паляпшэння тэхналогіі падзарадкі і будаўніцтва абсталявання для зарадкі.

Апроч дзяржаўнай падтрымкі, рынкавыя патрабаванні і намаганні, прыкладзеныя аўтавытворцамі, таксама сталі стымулам для развіцця айчыннай аўтаіндустрыі, адзначаецца ў даследаванні. Так, напрыклад, аб'ём продажаў аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі кампаніі Beijing Automotive Industry Corp., вядучага айчыннага аўтавытворцы, вырас у гадавым вылічэнні на 159% у 2016 годзе і на 99% у першай палове гэтага года. Паводле даных Кітайскай асацыяцыі пасажырскіх аўтамабіляў, айчынныя аўтамабільныя кампаніі ў мінулым годзе ўвайшлі ў пералік вядучых сусветных брэндаў па аб'ёме продажаў электрычных аўтамабіляў.

Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі таксама нарошчваецца. У чэрвені германскі аўтагігант Daimler падпісаў у Берліне рамачнае пагадненне з BAIC па вытворчасці электрычных аўтамабіляў маркі Mercedes-Benz на сумесным прадпрыемстве Benz Automotive ў Пекіне. Паводле пагаднення абодва прадпрыемствы маюць намер вырабляць электрамабілі ў Кітаі да 2020 года і стварыць неабходную інфраструктуру для зарадкі акумулятараў.

Аўтамабілебудаўнічая кампанія Volkswagen плануе прапанаваць кітайскім спажыўцам каля 400 тыс. аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі да 2020 года і звыш 1,5 млн. адзінак – да 2025 года. Гэта стане важным аспектам развіцця бізнесу кампаніі на кітайскім рынку. - Р -

  

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040