Прэзідэнт Пакістана: сяброўства з Кітаем з'яўляецца асновай знешніх сувязяў краіны
  2017-08-15 09:30:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Пакістана Мамнун Хусейн у пакістанскай сталіцы сустрэўся з віцэ-прэм'ерам Дзяржсавета КНР Ван Янам.

М.Хусейн падзякаваў кітайскую дэлегацыю за ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды святкавання 70-годдзя незалежнасці Пакістана. Ён сказаў, што абедзве дзяржавы звязвае "жалезная" сяброўства, якое з'яўляецца асновай знешніх сувязяў Пакістана. Пакістан працягне рашуча падтрымліваць Кітай у пытаннях, якія тычацца яго ключавых інтарэсаў, будзе актыўна ўдзельнічаць у будаўніцтве "Пояса і шляху", садзейнічаць будаўніцтву пакістана-кітайскага эканамічнага калідора, а таксама ўмацоўваць супрацоўніцтва з Кітаем па міжнародных і рэгіянальных пытаннях.

Ван Ян перадаў М.Хусейну прывітанне ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР сказаў, што ён па даручэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна прыняў удзел у мерапрыемстве з нагоды 70-й гадавіны незалежнасці Пакістана, і ад імя ўрада і народа сваёй краіны горача павіншаваў Пакістан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040