Д. Трамп падпісаў мемарандум аб расследаванні супраць Кітая
  2017-08-15 16:14:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў панядзелак падпісаў указ, даручыўшы прадстаўніку на гандлёвых перамовах Роберту Лайтхайзеру расследаваць так званыя гандлёвыя дзеянні Кітая, уключаючы перадачу тэхналогій і іншыя аспекты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці. Гэты аднабаковы крок ЗША выклікаў занепакоенасць грамадскасці, бо можа нанесці шкоду кітайска-амерыканскім гандлёва-эканамічным адносінам.

Д. Трамп заявіў перад падпісаннем указа, што для гарантавання "прынцыпаў справядлівасці і парытэту ў гандлі" ён упаўнаважыў гандлёвага прадстаўніка ЗША разглядаць усе даступныя варыянты.

Раней аналітыкі ўжо казалі пра тое, што Р. Лайтхайзер адкрые расследаванне супраць Кітая ў рамках 301 раздзела Закона аб гандлі ад 1974 года. Пасля стварэння Сусветнай гандлёвай арганізацыі ў 1995 годзе гэты заканадаўчы акт рэдка выкарыстоўваўся. Ён дае магчымасць амерыканскаму прэзідэнту ініцыяваць аднабаковыя санкцыі ў адносінах да гандлёвых партнёраў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040