Кітай выказаў "сур'ёзную занепакоенасць" у сувязі з падпісаным Трампам мемарандумам
  2017-08-15 16:15:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства камерцыі КНР у аўторак выказала "сур'ёзную занепакоенасць" у сувязі з падпісаннем прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам мемарандума, які даручае прадстаўніку Злучаных Штатаў на гандлёвых перамовах высветліць, ці варта ініцыяваць расследаванне па пытанні так званага парушэння Кітаем правоў інтэлектуальнай уласнасці.

"Мы спадзяёмся, што амерыканскі гандлёвы прадстаўнік будзе паважаць факты і дзейнічаць асцярожна", - гаворыцца ў апублікаванай на сайце ведамства заяве.

У выпадку, калі амерыканскі бок не будзе прымаць пад увагу асноўныя факты і правілы шматбаковага гандлю і звернецца да мер, якія падрываюць двухбаковыя гандлёва-эканамічныя адносіны, "Кітай не будзе сядзець склаўшы рукі і абавязкова прыме ўсе належныя меры, каб рашуча абараніць свае законныя правы і інтарэсы ", падкрэсліваецца ў заяве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040