Кітай ізноў стаў найбуйнейшым крэдыторам ЗША
  2017-08-16 14:43:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле апублікаваных у сераду Мінфінам ЗША дадзеных, у чэрвені Кітай стаў найбуйнейшым трымальнікам дзяржаўных аблігацый ЗША з агульным аб'ёмам у 1,146 трыльёна долараў, вярнуўшы сабе званне найбуйнейшага крэдытора ЗША.

У адпаведнасці з апублікаванымі дадзенымі, у чэрвені Кітай набыў аблігацый на 44,3 млрд долараў, працягнуўшы нарошчваць колькасць уласных аблігацый дзяржаўнай пазыкі ЗША пяты месяц запар.

Японія, якая апярэдзіла Кітай у кастрычніку мінулага года, за чэрвень скараціла аб'ём укладанняў у дзяржаблігацыі ЗША на 20,5 млрд - да 1,09 трлн. долараў, саступіўшы КНР першае месца па ўкладаннях у амерыканскія дзяржаўныя аблігацыі.

Па стане на канец чэрвеня бягучага года, агульная сума дзяржаблігацый ЗША ў руках у замежных інвестараў склала прыкладна 6,171 трлн долараў, што вышэй за ўзровень канца траўня, калі гэты паказчык апынуўся на ўзроўні 6,123 трлн долараў. На КНР і Японію прыходзіцца больш за трэць ад агульнай колькасці дзяржаблігацый ЗША ў руках замежных крэдытораў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040