Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст з нагоды адкрыцця Кітайскага цэнтра ведаў аб міжнародным развіцці
  2017-08-21 15:14:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак у Пекіне адбылася цырымонія, прысвечаная адкрыццю Кітайскага цэнтра ведаў аб міжнародным развіцці, і прэзентацыя даклада аб ходзе рэалізацыі Кітаем Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця. Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас мерапрыемства.

У сваім лісце кіраўнік кітайскай дзяржавы адзначыў, што рэалізацыя Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця – гэта агульная задача супрацоўніцтва ў галіне міжнароднага развіцця на сучаным этапе, а таксама агульная адказнасць міжнароднай супольнасці. Кітайскі ўрад надае павышаную ўвагу рэалізацыі гэтага парадку дня і распрацаваў уласную праграму па рэалізацыі Кітаем Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года. Праца збалансавана прасоўваецца ў эканамічнай, сацыяльнай і экалагічнай сферах, і ўжо былі атрыманы першыя вынікі. Кітай працягне нястомна працаваць у гэтым напрамку і садзейнічаць таму, каб дзяржаўнае развіццё станавілася больш якасным, эфектыўным, трывалым і справядлівым.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ён заяўляў аб стварэнні Кітайскага цэнтра ведаў аб міжнародным развіцці ў якасці адной з важных мер у сваім выступленні на Саміце ААН па ўстойлівым развіцці ў верасні 2015 года. "Я рады бачыць, што гэты цэнтр афіцыйна створаны", – адзначыў ён, выказаўшы спадзяванне, што цэнтр унясе актыўны ўклад у вывучэнне і абмены, якія тычацца канцэпцый развіцця, садзейнічанне супрацоўніцтву ў галіне міжнароднага развіцця і прасоўванне рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040