Ракетны эсмінец ВМС ЗША "Джон Макейн" сутыкнуўся з гандлёвым суднам ў раёне Малакскага праліва
  2017-08-21 16:09:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ракетны эсмінец ВМС ЗША "Джон Макейн" у панядзелак раніцай сутыкнуўся з гандлёвым суднам "Alnic MC" недалёка ад усходняга ўзбярэжжа Сінгапура ў раёне Малакскага праліва. Пра гэта паведамілі ВМС ЗША.

Эсмінец накіроўваўся з дзелавым візітам у порт Сінгапура.

Паводле папярэдніх паведамленняў, "Джон Макейн" атрымаў пашкоджанні левай часткі кармы. Ідзе пошукава-выратавальная аперацыя ва ўзаемадзеянні з мясцовымі ўладамі.

Кіраванне порта Сінгапура пакуль не пракаментавала тое, што адбылося.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040