Кітай абвяргае індыйскія тлумачэнні перасячэння мяжы
  2017-08-23 09:34:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай разлічвае, што Індыя распачне практычныя і пазітыўныя крокі для выпраўлення сваіх памылковых слоў і дзеянняў, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

Хуа Чуньін зрабіла такі каментарый пасля таго, як міністр унутраных спраў Індыі Раджнатх Сінгх 21 жніўня заявіў, што Індыя – не агрэсіўная і ніколі не выступала ініцыятарам нападаў, але яна не пойдзе на кампрамісы ў галіне бяспекі.

Р.Сінгх адзначыў, што рашэнне для супрацьстаяння паміж Індыяй і Кітаем у раёне Дунлан, якое працягваецца, неўзабаве будзе знойдзена, выказаўшы спадзяванне, што Пекін распачне ў гэтай сувязі пазітыўныя крокі.

Хуа Чуньін зноў пацвердзіла, што перадумовай і асновай для ўрэгулявання інцыдэнту з'яўляецца неадкладны і безумоўны вывад Індыяй сіл і тэхнікі на індыйскі бок ад мяжы, і дадала, што Кітай дагэтуль выяўляў высокую ступень стрыманасці. Кітай упэўнены, што Індыя праявіць адказны і разумны настрой для ўрэгулявання інцыдэнту. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040