Кітайскі аўтагігант BYD пабудуе манарэйку на Філіпінах
  2017-08-23 14:32:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кампанія BYD, вядучы кітайскі вытворца аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі, сёння абвясціла аб тым, што пабудуе манарэйкавую транспартную сістэму на Філіпінах.

Аўтамабілебудаўнічая кампанія, якая базуецца ў Шэньчжэне (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай) паведаміла, што 20-кіламетровую манарэйку ў горадзе Ілаіла плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе.

Паведамляецца, што BYD распрацавала манарэйкавую сістэму "Юньгуй" / "Воблачны рэйк" / і можа самастойна будаваць цягнікі, укладваць рэйкавае палатно, майстраваць станцыі і ўзводзіць сістэму камунікацыі.

Кошт і дэталі праекта не выдаюцца.

У BYD заявілі, што цягнікі манарэйкі змогуць развіваць хуткасць да 80 км/ г. Пракладка манарэйкавай сістэмы абыйдзецца значна танней, чым будаўніцтва традыцыйнага метрапалітэна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040