ВМС ЗША паведамілі аб выяўленні астанкаў некалькіх маракоў з эсмінца "Джон Макейн"
  2017-08-23 15:49:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле паведамленняў кар. Сіньхуа з Сінгапура і Куала-Лумпура, камандуючы Ціхаакіянскім флотам ВМС ЗША Скот Свіфт у аўторак паведаміў, што былі знойдзеныя рэшткі некалькіх маракоў, знікнуўшых у выніку сутыкнення амерыканскага эсмінца "Джон Макейн" і гандлёвага судна.

С. Свіфт на прэс-канферэнцыі ў Сінгапуры сказаў, што на дадзены момант колькасць цулаў не ўстаноўлена. Паводле яго слоў, выратавальная аперацыя будзе працягвацца, пакуль не стане зразумела, што ніхто са знікнуўшых маракоў не застаўся ў жывых.

Нагадаем, што ракетны эсмінец ВМС ЗША "Джон Макейн" 21 жніўня раніцай сутыкнуўся з гандлёвым суднам на ўсход ад Сінгапура. У выніку аварыі дзесяць маракоў зніклі без вестак, пяцёра атрымалі раненні. Пасля гэтага інцыдэнту ВМС ЗША загадалі прыпыніць ваенна-марскія аперацыі па ўсім свеце і правесці маштабную праверку боегатоўнасці Сёмага флоту, дыслакаванага ў Ціхім акіяне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040