Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальнае пасланне прэзідэнту Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іну з нагоды 25-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі
  2017-08-24 14:38:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У чацвер старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальнае пасланне прэзідэнту Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іну з нагоды 25-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Сі Цзіньпін адзначыў, што на працягу 25 гадоў пасля ўзаемнага дыпламатычнага прызнання, дзякуючы сумесным намаганням двух бакоў кітайска-паўднёвакарэйскія адносіны бесперапынна развіваюцца, што прыносіць рэальную карысць народам дзвюх краін, а таксама ўносіць актыўны ўклад у справу міру і развіцця ў рэгіёне. Па словах кітайскага лідара, гэтыя вынікі варта шанаваць.

"Я надаю павышаную ўвагу кітайска-паўднёвакарэйскім адносінам і гатовы прыкладаць сумесныя з Вамі намаганні для ўмацавання палітычнага ўзаемадаверу, належнага ўрэгулявання рознагалоссяў і садзейнічання стабільнаму і здароваму развіццю сувязяў паміж КНР і РК", - падкрэсліў кіраўнік кітайскай дзяржавы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040