Кітай будзе актыўна працаваць над правядзеннем адметнай Зімовай Алімпіяды
  2017-08-28 09:18:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай мае намер усебакова выканаць кожнае абяцанне, дадзенае падчас барацьбы за права стаць гаспадаром Зімовай Алімпіяды-2022, будзе актыўна працаваць над правядзеннем выдатных зімовых Алімпійскіх гульняў, заявіў у нядзелю старшыня КНР Сі Цзіньпін у горадзе Цяньцзінь на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам.

Сі Цзіньпін сказаў, што Кітай надае сур'ёзную ўвагу развіццю фізкультуры і спорту, а таксама важнай ролі алімпійскага руху ў развіцці і прагрэсе грамадства. Ён адзначыў, што кітайскі бок падтрымлівае дзейнасць МАК і жадае ўмацоўваць абмены і супрацоўніцтва з МАК па пытаннях міжнароднага алімпійскага руху, ролі фізкультуры і спорту ў садзейнічанні міру і развіццю ва ўсім свеце.

Сі Цзіньпін сказаў, што ў Кітаі актыўна праводзіцца падрыхтоўка да Зімовай Алімпіяды-2022. Кітай імкнецца выкарыстоўваць яе правядзенне ў якасці магчымасці для прасоўвання збалансаванага развіцця масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў.

Т.Бах заявіў пра гатоўнасць МАК працягваць захоўваць цеснае ўзаемадзеянне з Кітаем для таго, каб Зімовая Алімпіяда-2022 увянчалася поспехам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040