Кітай пацвердзіў вывад Індыяй вайскоўцаў і тэхнікі з раёна Дунлан
  2017-08-29 10:01:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас чарговай прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін пацвердзіла інфармацыю аб урэгуляванні пытання незаконнага перасячэння індыйскімі вайскоўцамі мяжы дзвюх краін.

Паводле яе слоў, усе індыйскія вайскоўцы і тэхніка, што перасяклі мяжу з Кітаем у раёне Дунлан, былі адведзены на тэрыторыю Індыі, і кітайскі бок гэта пацвердзіў. Яна дадала, што Кітай працягне прымаць усе неабходныя дзеянні для забеспячэння сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту.

Кітай надае вялікае значэнне развіццю адносін добрасуседства і дружбы з Індыяй. Кітай спадзяецца, што Індыя сапраўды будзе паважаць гістарычныя дамовы аб межах і асноўныя прынцыпы міжнароднага права, а таксама будзе на падставе ўзаемнай павагі тэрытарыяльнага суверэнітэту разам з кітайскім бокам зберагаць мір і спакой у прыгранічных раёнах і садзейнічаць здароваму развіццю двухбаковых адносін", – падкрэсліла Хуа Чуньін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040