МЗС КНР заклікала ўсе адпаведныя бакі ў ядзернай праблеме Карэйскага паўвострава больш не правакаваць адзін аднаго
  2017-08-30 10:59:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Хуа Чуньін, адказваючы на пытанне аб ажыццяўляемых КНДР запусках з выкарыстаннем балістычных ракет, паведаміла, што ў дадзеным становішчы Кітай заклікае ўсе адпаведныя бакі больш не здзяйсняць крокаў, якія правакуюць адзін аднаго і абвастраюць напружанасць у рэгіёне.

Хуа Чуньін адзначыла, што карэннае ўрэгуляванне праблемы немагчыма толькі за кошт ціску і санкцый. Адзіны правільны спосаб вырашэння праблемы заключаецца ў збалансаваным урэгуляванні заклапочанасцяў усіх бакоў у галіне бяспекі з дапамогай дыялогу. Хуа Чуньін таксама дадала, што ўсе што рэзалюцыі СБ ААН утрымлівалі, па меншай меры, два аспекты: з аднаго боку, усім бакам неабходна прыняць эфектыўныя меры, каб перашкодзіць працэсу ядзерных і ракетных распрацовак КНДР; з другога боку, падтрымлівалася аднаўленне шасцібаковых перамоў. Падкрэслівалася таксама, што ўсе адпаведныя бакі павінны прыняць меры для змяншэння напружанасці на паўвостраве.

Паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка, зацікаўленыя ў праблеме Карэйскага паўвострава краіны павінны прыняць на сябе адказнасць, садзейнічаць таму, каб сітуацыя вырашалася ў правільным рэчышчы бесперапыннай дээскалацыі, найхутчэйшага аднаўлення ўсімі бакамі перамоў і дыялогу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040