Віцэ-прэм'ер разлічвае, што маладзёжныя абмены паспрыяюць развіццю сувязяў з Японіяй
  2017-08-30 11:00:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Яньдун спадзяецца, што маладзёжныя абмены нададуць пазітыўную энергію кітайска-японскім сувязям. З гэтым заклікам яна звярнулася да прысвечанай сяброўскім абменам сустрэчы 1000 універсітэцкіх студэнтаў Кітая і Японіі, якая прайшла ў Пекінскім універсітэце і была прымеркавана да 45-й гадавіны нармалізацыі міждзяржаўных адносін Кітая і Японіі.

Лю Яньдун адзначыла, што нягледзячы на ўзлёты і падзенні ў кітайска-японскіх адносінах за 45 гадоў, супрацоўніцтва ва ўсіх сферах дасягнула прагрэсу на карысць моладзі.

Яна таксама выказала спадзяванне, што студэнты будуць цвёрда верыць у мірнае суіснаванне дзвюх краін і перадачу сяброўства наступным пакаленням. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040