Мэр Х'юстана абвясціў аб увядзенні каменданцкай гадзіны ў горадзе
  2017-08-30 16:15:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мэр Х'юстана Сільвестар Тэрнер абвясціў, што пачатак каменданцкай гадзіны ў горадзе перанесены на поўнач. Пра гэта Тэрнер заявіў у сваім акаўнце ў сацыяльных сетках. Мэр запатрабаваў ад жыхароў Х'юстана заставацца дома з апоўначы да пяці гадзін раніцы.

С.Тэрнер таксама заявіў, што каменданцкая гадзіна не дзейнічае ў дачыненні да валанцёраў, якія прымаюць удзел у ліквідацыі наступстваў паводкі, бежанцаў і тых, хто ідзе на працу або вяртаецца з працы.

У паліцыі горада заявілі, што каменданцкая гадзіна ўведзена для прадухілення марадзёрства і іншых злачынстваў. У выпадку ўзнікнення пагромаў вінаватыя панясуць цяжкае пакаранне.

"Харві" стаў самым моцным за апошнія 56 гадоў ураганам, які абваліўся на штат Тэхас. 25 жніўня ўвечары ён дасягнуў узбярэжжа Тэхаса, што прывяло да паводак на шырокіх тэрыторыях паўднёвай часткі штата. Мясцовыя ўлады заявілі, што ў выніку стыхіі або інцыдэнтаў, выкліканых ураганам "Харві", загінулі па меншай меры 11 чалавек, каля 6 тыс. чалавек эвакуіраваны ў часовыя сховішчы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040