Сі Цзіньпін і прэзідэнт Таджыкістана Э.Рахмонаў на перамовах у Пекіне дамовіліся аб усталяванні ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства
  2017-09-01 09:11:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў у Пекіне правёў перамовы з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, які прыбыў у Кітай з дзяржаўным візітам і для ўдзелу ў Дыялогу паміж краінамі, якія развіваюцца. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб усталяванні ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Таджыкістанам, задаўшы новую гістарычную кропку адліку для далейшага развіцця кітайска-таджыкскіх адносін.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Таджыкістан падтрымліваюць самыя цесныя добрасуседскія адносіны і з'яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі з высокім узроўні ўзаемнага даверу. Кітай высока цэніць актыўную падтрымку Таджыкістанам кітайскай ініцыятывы "Адзін пояса, адзін шлях" з самага пачатку яе вылучэння. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што бакам варта прасоўваць глыбінную стыкоўку будаўніцтва "Пояса і шляху" з таджыкскай стратэгіяй нацыянальнага развіцця да 2030 года, дамагчыся ажыццяўлення Праграмы кітайска-таджыкскага супрацоўніцтва. Бакі павінны ўзмацніць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва; Кітай падтрымлівае ўсталяванне Таджыкістанам адносін кааперацыі з фінансавымі структурамі Кітая, Фондам Шаўковага шляху, Азіяцкім банкам інфраструктурных інвестыцый, гатовы разам з таджыкскім бокам садзейнічаць спрашчэнню працэсаў гандлю і інвестыцый; варта ўмацоўваць двухбаковыя сувязі і супрацоўніцтва ў сферах культуры, адукацыі і маладзёжнай палітыкі.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што на працягу 16 гадоў з моманту заснавання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, ШАС адыгрывае важную ролю ў абароне стабільнасці і працвітання рэгіёна. На наступным этапе краінам-членам ШАС належыць узмацніць супрацоўніцтва ў пытаннях бяспекі, садзейнічаць наладжванню транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці і спрашчэнню гандлю, заахвочваць гуманітарныя абмены, паглыбляць паразуменне і сяброўства паміж народамі.

Э.Рахмонаў назваў Кітай добрым суседам, надзейным партнёрам Таджыкістана. Дзве краіны разгарнулі высокаэфектыўнае гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, заснаванае на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай выгады. Таджыкскі бок актыўна падтрымлівае кааперацыю ў рамках будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху і мае намер разам з Кітаем асвойваць глыбінны патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва, пашыраючы кантакты ў такіх сферах, як фінансы, сельская гаспадарка, водакарыстанне, вытворчыя магутнасці, энергетыка, горная здабыча, навукова-тэхнічныя паркі, транспартна-камунікацыйная ўзаемазвязанасць. Таджыкістан надае вялікае значэнне паглыбленню адукацыйных, культурных, маладзёжных і мясцовых сувязяў з Кітаем, жадае ўзмацніць двухбаковую каардынацыю ў рэгіянальных і міжнародных справах, умацаваць міждзяржаўнае супрацоўніцтва ў пытаннях правапрымянення і бяспекі.

Па выніках перамоў кіраўнікі дзяржаў падпісалі і апублікавалі Сумесную кітайска-таджыкскую дэкларацыю аб устанаўленні адносін ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства, а таксама прысутнічалі пры падпісанні Праграмы кітайска-таджыкскага супрацоўніцтва і іншых дакументаў па супрацоўніцтве ў сферах навукі і тэхналогій, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, інфраструктурнага будаўніцтва, СМІ і на мясцовым узроўні. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040