МЗС КНР: Кітай "уражаны" абвінавачваннем МЗС Германіі ў "спробе КНР раскалоць ЕС"
  2017-09-01 09:11:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай цвёрда падтрымлівае інтэграцыю Еўрапейскага саюза. Пра гэта заявіла на чарговай прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

У нядаўнім часе германскія СМІ паведамілі, што міністр замежных спраў Германіі Зігмар Габрыэль папярэдзіў, што краінам-удзельніцам ЕС лепш не адасабляцца, у прыватнасці, калі гаворка ідзе аб іх адносінах з Кітаем. "Калі ў нас не атрымліваецца, напрыклад, развіваць адзіную стратэгію адносна Кітая, то КНР шчаслівая ў справе расколу ЕС", – сказаў нямецкі міністр.

У адказ Хуа Чуньін адзначыла, што яна была здзіўлена заўвагай З.Габрыэля, бо Кітай заўсёды выступаў за інтэграцыю ЕС. Чыноўнік кітайскага МЗС задала пытанне: ці зможа спадар Габрыэль прывесці хоць адну краіну, якая больш "паслядоўна, рашуча, безумоўна", у асабістай ці публічнай форме, падтрымлівае інтэграцыю Еўропы, чым Кітай? Падтрымка Кітая ў інтэграцыйным працэсе ЕС аказваецца асабліва каштоўнай, у прыватнасці, калі ЕС сутыкаецца з унутранымі цяжкасцямі, падкрэсліла Хуа Чуньін. Кітай спадзяецца, што Еўрапейскі саюз будзе шанаваць гэту падтрымку і спыніць падобныя безадказныя выказванні і дзеянні, якія могуць парушыць узаемадавер'е і супрацоўніцтва паміж бакамі, дадала яна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040