Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам
  2017-09-07 09:09:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін па ініцыятыве амерыканскага боку правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў засяродзіліся на абмене меркаваннямі па бягучай сітуацыі на Карэйскім паўвостраве. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай цвёрда і непахісна прыкладае намаганні для рэалізацыі дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, падтрымання міжнароднай сістэмы нераспаўсюджання ядзернай зброі. У той жа час Кітай нязменна прыхільны падтрыманнюі міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве, урэгуляванню пытанняў шляхам дыялогу і кансультацый. Неабходна прытрымлівацца магістральнага курсу на мірнае ўрэгуляванне; урэгуляванне ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава павінна абапірацца на дыялог і перамовы, комплексныя меры, актыўны пошук шляху доўгатэрміновага ўрэгулявання.

Д.Трамп падкрэсліў, што ЗША заклапочаны бягучых развіццём сітуацыі на Карэйскім паўвостраве, надае ўвагу важнай ролі кітайскага боку ва ўрэгуляванні ядзернай праблемы паўвострава, мае намер узмацняць кантакты з Кітаем, каб як мага хутчэй знайсці спосаб урэгулявання ядзернай пагрозы, якая паходзіць з Карэйскага паўвострава. - Р -

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040