Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з федэральным канцлерам Германіі А.Меркель
  2017-09-08 09:12:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з федэральным канцлерам Германіі Ангелай Меркель. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ў двухбаковых адносінах захоўваецца трэнд па развіцці на высокім узроўні. Значнасць гэтых адносін ужо выйшла за межы кантактаў паміж Кітаем і Германіяй. Двухбаковыя адносіны адыгрываюць значную ролю ў падтрыманні міру і стабільнасці ва ўсім свеце і стымуляванні сумеснага развіцця. Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай нязменна адстойвае мэту па дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, забеспячэнне міжнароднай сістэмы нераспаўсюджання ядзернай зброі і захаванне міру і стабільнасці ў Паўночна-Усходняй Азіі. Факты неаднаразова сведчылі пра магчымасць дасягнення канчатковага выхаду з крызісу толькі праз дыялог і кансультацыі.

Ангела Меркель заявіла, што кантакты паміж Германіяй і Кітаем у палітыцы, эканоміцы, гандлі і гуманітарнай сферы становяцца ўсё больш шчыльнымі. Германія спадзяецца на падтрыманне кантактаў і каардынацыі з Кітаем па важных вострых пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага значэння. Меркель адзначыла, што Германія падтрымлівае мірнае вырашэнне сітуацыі на Карэйскім паўвостраве з дапамогай палітычных сродкаў і ўхваляе імкненне да аднаўлення дыялогу і перамоў паміж бакамі. Германія мае намер узмацняць кантакты і каардынацыю з Кітаем для найхутчэйшага знаходжання спосабу вырашэння крызісу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040