Кіраўнік МЗС КНР: ключ да вырашэння ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава - санкцыі і дыялог
  2017-09-08 10:25:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ключ да вырашэння ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава - і санкцыі, і дыялог, заявіў у чацвер міністр замежных спраў Кітая Ван І на прэс-канферэнцыі пасля перамоваў з намеснікам прэм'ер-міністра, па сумяшчальніцтве міністрам замежных спраў Непала Крышнай Бахадурам Махарай, які прыбыў з візітам.

Ван І сказаў, што Кітай выступае супраць ядзерных выпрабаванняў КНДР, якія, па яго словах, сур'ёзна парушылі рэзалюцыі СБ ААН.

Паводле яго слоў, Кітай падтрымлівае далейшыя захады, якія прымаюцца СБ ААН па гэтай праблеме, і Кітай захавае цесную каардынацыю з зацікаўленымі бакамі на аснове аб'ектыўнасці і справядлівасці.

Санкцыі - толькі палова ключа да вырашэння ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава, іншая палова - гэта дыялог, сказаў Ван І, дадаўшы, што санкцыі і дыялог павінны працаваць разам для вырашэння гэтай праблемы.

Ён таксама заклікаў міжнародную супольнасць прыкладаць намаганні для аднаўлення дыялогу і выказаў спадзяванне на тое, што ўсе члены СБ ААН змогуць захоўваць узгодненасць для дасягнення кансенсусу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040