Кітай зрабіў Рэспубліцы Карэя сур'ёзнае папярэджанне з нагоды размяшчэння ўстановак ПРА THAAD
  2017-09-08 15:13:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай зрабіў Рэспубліцы Карэя / РК / сур'ёзнае папярэджанне ў сувязі з разгортваннем сістэмы ПРА THAAD, заявіў у чацвер афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

Паводле звестак СМІ, РК устанавіла 4 мабільныя пускавыя ўстаноўкі амерыканскай сістэмы ПРА THAAD на старым поле для гольфа.

У адказ на гэта кітайскі дыпламат заявіў, што пазіцыя Кітая супраць разгортвання ЗША ў РК сістэмы ПРА THAAD застаецца цвёрдай, яснай і паслядоўнай.

Кітай заклікаў ЗША і РК улічваць інтарэсы і заклапочанасць Кітая і іншых краін у рэгіёне ў сферы бяспекі і неадкладна спыніць працэс разгортвання сістэмы ПРА THAAD, адзначыў Гэн Шуан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040