Кітай выдзеліць каля 13 млрд долараў на ўдасканаленне электрасеткі ў Сіньцзяне
  2017-09-11 15:42:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўная электрасеткавая карпарацыя Кітая выдзеліць 82,6 млрд. юаняў на ўдасканаленне электрасеткі ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне на паўночным захадзе Кітая.

Паводле дамовы, рэалізацыя праектаў па будаўніцтве ліній электраперадачы высокага напружання дасць магчымасць да канца 2020 года павялічыць аб'ём перадачы электраэнергіі з Сіньцзяна ў іншыя раёны краіны да 25 млн кВт. Пры гэтым 22,4 млрд. юаняў будзе асігнавана на мадэрнізацыю электрасетак у сельскай мясцовасці ў мэтах вырашэння праблемы электразабеспячэння ў маючых патрэбу раёнах. Гэта дазволіць да 2019 года ўдасканаліць электрасеткі ва ўсіх бедных населеных пунктах СУАР.

У перыяд з 2017 па 2020 г. Дзяржаўная электрасеткавая карпарацыя будзе прадастаўляць працоўныя месцы жыхарам Сіньцзяна. Адначасова з гэтым, раённая адміністрацыя мае намер штогод выдзяляць не менш за 90 млн. юаняў для будаўніцтва мясцовай электрасеткі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040