Кітаю ўдалося стрымаць рост плошчы пустынных зямель
  2017-09-12 16:46:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Праведзеная ў Кітаі праца па барацьбе з апустыньваннем дала прыкметныя вынікі: краіне ўдалося стрымаць рост плошчы пустынных зямель. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Дзяржаўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі Лю Дуншэн, выступаючы на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 13-ай канферэнцыі дагаворных бакоў Канвенцыі ААН па барацьбе з апустыньваннем.

У апошнія гады мінулага стагоддзя ў Кітаі плошча пустынных зямель штогод павялічвалася ў сярэднім на 13,836 тыс. кв. км. "Быў здзейснены гістарычны пераход ад нашэсця пяску з наступным адступленнем чалавека да руху чалавека наперад з-за адступлення пяску", - сказаў Лю Дуншэн.

Кітай склаў план, згодна з якім да 2020 года ў краіне будзе адноўлена палова пустынных зямель, а да 2050 года аднаўленне будзе завершана на астатняй палове. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040