30 чалавек пацярпелі пры сутыкненні двух цягнікоў у Швейцарыі
  2017-09-12 16:47:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Два цягнікі сутыкнуліся ў панядзелак на станцыі Андэрмат у швейцарскім кантоне Уры, у выніку 30 чалавек атрымалі раненні. Пра гэта паведаміла паліцыя Швейцарыі.

Як заявілі кар. Сіньхуа ў дыппрадстаўніцтвах КНР у Швейцарыі, звестак аб пацярпелых кітайскіх грамадзянах пакуль не паступала.

Па дадзеных паліцыі кантона Уры, інцыдэнт адбыўся каля 11:30 па мясцовым часе. Адным з саставаў, якія сутыкнуліся, быў турыстычны цягнік з пяццю пасажырскімі вагонамі, у якіх знаходзілася каля 50 чалавек.

Мясцовыя паліцэйскія і медыкі прыбылі на месца здарэння для правядзення расследавання і разгортвання выратавальнай аперацыі.

Пра прычыны аварыі пакуль нічога не вядома.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040