Лі Кэцян: кітайская эканоміка стала на шлях інавацыйнага развіцця з устойлівым ростам і паскоранай мадэрнізацыяй
  2017-09-13 08:56:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская эканоміка стала на шлях інавацыйнага развіцця, які вызначаецца ўстойлівым ростам і паскоранай трансфармацыяй, заявіў у аўторак прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян ў Пекіне падчас круглага стала ў фармаце "1 + 6" з кіраўнікамі вядучых міжнародных эканамічных структур.

Гаворачы аб эканамічнай дзейнасці Кітая, Лі Кэцян паказаў, што зараз назіраецца пазітыўная дынаміка. Дзякуючы 30-гадоваму развіццю Кітай стаў другой найбуйнейшай эканомікай у свеце. Умераны рост, які адзначаецца ў краіне, адпавядае законам эканомікі. Кітаю ўдалося ўтрымаць эканамічныя паказчыкі ў межах належнага дыяпазону і ўстойлівага росту.

Далей ён адзначыў, што ў першым паўгоддзі 2017 года кітайская эканоміка вырасла на 6,9%, і такая дынаміка захаваецца ў другім паўгоддзі бягучага года. Пасля таго як ВУП Кітая перасягнуў адзнаку ў 11 трлн. долараў, кожны аднапрацэнтны пункт эканамічнага росту можа зараз забяспечыць такі ж дадатковы выхад, як паўтарапрацэнтны рост пяць гадоў назад. Кітай застаецца краінай з самым вялікім эканамічным ростам, якая забяспечвае больш за 30% глабальнага росту, падкрэсліў прэм'ер Дзяржсавета КНР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040