Кітайскі грузавы касмічны карабель "Цяньчжоу-1" правёў аўтаматычную хуткасную стыкоўку ў тэставым рэжыме
  2017-09-13 09:14:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

12 верасня ў 23:58 кітайскі грузавы касмічны карабель "Цяньчжоу-1" паспяхова завяршыў аўтаматычную хуткасную стыкоўку ў тэставым рэжыме з кітайскай касмічнай лабараторыяй "Цяньгун-2".

Мэтай цяперашніх стыковачных тэстаў з'яўлялася праверка здольнасці грузавога карабля праводзіць хуткасныя стыкоўкі, каб забяспечыць больш трывалую тэхналагічную базу для далейшай распрацоўкі і будаўніцтва кітайскай касмічнай станцыі.

"Цяньчжоу-1" - першы грузавы касмічны карабель Кітая, яго запуск адбыўся 20 красавіка 2017 года з касмадрома Вэньчан (правінцыя Хайнань, Паўднёвы Кітай). "Цяньгун-2" - першая кітайская касмічная лабараторыя, выведзеная ў космас у верасні 2016 года.

Да пачатку тэстаў навукова-тэхнічныя спецыялісты на Зямлі правялі 4 сеансы кантролю арбіты "Цяньчжоу-1".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040