Сі Цзіньпін накіраваў віншавальнае пасланне ў адрас 22-й сесіі ГА Сусветнай турысцкай арганізацыі
  2017-09-14 09:01:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальнае пасланне ў адрас 22-й сесіі Генеральнай асамблеі Сусветнай турысцкай арганізацыі ААН (ЮНСТА), якая адкрылася ў Чэнду (прав. Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай).

У сваім пасланні кіраўнік кітайскай дзяржавы адзначыў, што турызм - гэта важны канал для абменаў паміж рознымі краінамі і культурамі, эфектыўны сродак для развіцця эканомікі і павелічэння занятасці, а таксама важная галіна для павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай надае вялікае значэнне развіццю турыстычнай галіны, агульны ўклад гэтай індустрыі ў кітайскую эканоміку і працаўладкаванне ўжо перавысіў 10 працэнтаў. У будучыя пяць гадоў аб'ём кітайскага рынку выязнога турызму дасягне 700 млн чалавек. Кітай вядомы сваёй старажытнай гісторыяй, цудоўнай культурай і выдатнай прыродай, мы з радасцю запрашаем турыстаў з замежных краін наведаць Кітай, заявіў ён.

ЮНСТА адыгрывае актыўную ролю ў прасоўванні развіцця сусветнага турызму і ўмацаванні міжнародных турыстычных абменаў і супрацоўніцтва. Спадзяюся, што краіны выкарыстоўваюць цяперашні сход у якасці магчымасці для садзейнічання дасягненню яшчэ большага прагрэсу сусветнай індустрыі турызму, гаворыцца ў пасланні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040