Кітай працягне курс адкрытасці на валютным рынку
  2017-09-14 15:45:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай працягне курс адкрытасці на валютным рынку, а таксама дасць магчымасць рынку вызначаць абменныя курсы. Пра гэта сёння паведаміў намеснік кіраўніка Дзяржаўнага ўпраўлення валютнага кантролю КНР Лу Лэй.

"Мы не зменім курс адкрытасці і будзем прыкладаць больш намаганняў у валютным і фінансавым сектарах", - сказаў Лу Лэй.

Ён адзначыў, што кітайскі рынак з'яўляецца няспелым, знаходзіцца ў працэсе трансфармацыі, і гэтая сітуацыя будзе змяняцца за кошт адкрытасці. Улады будуць заахвочваць яшчэ больш кітайскіх кампаній выходзіць на глабальны ўзровень, а таксама вітаюць павелічэнне колькасці замежных кампаній у якасці ігракоў на кітайскім рынку.

Цэнтрабанк КНР 11 верасня абвясціў аб адмене рэзервовых патрабаванняў у аб'ёме 20 працэнтаў для фінансавых устаноў.

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040