МЗС КНР заклікала зацікаўленыя бакі адказаць на кітайскія прапановы па ядзернай праблеме Карэйскага паўвострава
  2017-09-15 08:38:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

МЗС КНР заклікала зацікаўленыя бакі да разгляду і рэакцыі ў адказ на вылучаныя Кітаем прапановы "двайнога замарожвання" і "паралельнага прасоўвання" для вырашэння ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава.

"Міжнародная супольнасць дасягнула высокай ступені кансенсусу адносна неабходнасці ўрэгуляваць ядзерную праблему Карэйскага паўвострава палітычнымі і дыпламатычнымі спосабамі і мірным шляхам, паколькі гэта ў самай высокай ступені адпавядае агульным інтарэсам усіх бакоў", - заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі.

Яна адзначыла, што кітайская ініцыятыва "двайнога замарожвання" заклікана знайсці рашэнне праблемы, а ідэя "паралельнага прасоўвання" прапануе збалансавана вырашыць рацыянальныя заклапочанасці розных бакоў аб бяспецы праз дыялог і кансультацыі, каб такім чынам знайсці варыянты доўгатэрміновага вырашэння праблемы.

"Спадзяёмся, што зацікаўленыя бакі змогуць абмеркаваць гэтыя прапановы і даць канструктыўны адказ", - заявіла чыноўнік кітайскага МЗС, дадаўшы, што Кітай прытрымліваецца адкрытага падыходу да прапаноў ад іншых бакоў, калі яны паслужаць мірнаму вырашэнню праблемы і садзейнічанню найхутчэйшага аднаўлення мірных перамоў.

Савет бяспекі ААН у панядзелак аднагалосна прыняў рэзалюцыю па ўвядзенні новых санкцый у дачыненні да КНДР з-за правядзення краінай ядзерных выпрабаванняў 3 верасня. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040