Кітай у ліпені працягнуў закупкі аблігацый дзяржзайму ЗША
  2017-09-19 15:29:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле дадзеных, апублікаваных у панядзелак Міністэрствам фінансаў ЗША, Кітай у ліпені працягнуў закупкі амерыканскіх аблігацый дзяржзайму і застаўся найбуйнейшым крэдыторам ЗША.

У ліпені Кітай павялічыў аб'ём закупак амерыканскіх аблігацый дзяржзайму на 19,5 млрд долараў ЗША, давёўшы іх агульны аб'ём да 1,166 трлн долараў ЗША. Краіна ўжо шэсць месяцаў запар павялічвае ўкладанні ў амерыканскі дзярждоўг. У чэрвені Кітай, апярэдзіўшы Японію, зноў стаў найбуйнейшым крэдыторам ЗША.

У ліпені Японія павялічыла інвестыцыі ў каштоўныя паперы амерыканскага ўрада на 22,3 млрд долараў ЗША да 1,1131 трлн долараў ЗША.

Па стане на канец ліпеня агульны аб'ём амерыканскіх казначэйскіх абавязацельстваў, якія знаходзяцца ў галоўных замежных крэдытораў ЗША, склаў прыкладна 6,2503 трлн долараў ЗША, што вышэй за паказчык канца чэрвеня, які склаў 6,1716 трлн долараў ЗША.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040