Кітай 10 гадоў запар лідзіруе ў здабычы золата
  2017-09-25 08:54:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2016 годзе вытворчасць золата ў Кітаі склала 453,47 тоны пры росце на 0,76% супраць паказчыка папярэдняга года. Такім чынам, Кітай 10 гадоў запар лідзіруе ў свеце па здабычы золата. Пра гэта паведаміў старшыня Кітайскай асацыяцыі золата Сун Сінь на Кітайскай міжнароднай канферэнцыі горназдабыўной прамысловасці-2017.

Летась аб'ём здзелак на Шанхайскай залатой біржы дасягнуў 48,7 тыс. тон пры росце на 42,88% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. Аб'ём здзелак па золаце на Шанхайскай ф'ючарснай біржы склаў 69,5 тыс. тон пры павелічэнні на 37,3%.

Да канца 2016 года разведаныя запасы золата ў Кітаі дасягнулі 12 тыс. 167 тон, што забяспечыла краіне другое месца ў свеце. Павелічэнне разведаных запасаў золата фіксуецца ў Кітаі на працягу 13 гадоў запар. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040