Лі Кэцян: Сумесныя інтарэсы Кітая і ЗША значна перавешваюць разыходжанні ў гандлёвых адносінах
  2017-09-26 09:14:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сёння заявіў, што сумесныя інтарэсы Кітая і ЗША значна перавешваюць разыходжанні ў эканамічных і гандлёвых адносінах. "Галоўная тэндэнцыя ў эканамічных і гандлёвых адносінах Кітая і ЗША заключана ў супрацоўніцтве", - сказаў Лі Кэцян падчас сустрэчы з міністрам гандлю ЗША Уілбурам Росам, які знаходзяцца ў Кітаі з візітам.

Лі Кэцян адзначыў, што кітайскі рынак будзе станавіцца ўсё больш адкрытым, і асяроддзе для вядзення бізнесу будзе паляпшацца. "Мы запрашаем больш амерыканскіх прадпрыемстваў рабіць інвестыцыі ў Кітаі", - сказаў ён. "Кітай разлічвае, што ЗША будуць справядліва ставіцца да кітайскіх інвестыцый і спыняць абмежаванні на экспарт высокатэхналагічнай прадукцыі ў Кітай, каб двухбаковыя эканамічныя і гандлёвыя сувязі раслі ў дынамічнай раўнавазе", - сказаў Лі Кэцян.

У.Рос паведаміў, што адносіны ЗША і Кітая становяцца маюць бліскучую будучыню, дадаўшы, што ЗША вітаюць пастаянны і хуткі рост адкрытасці ў Кітаі; будуць паляпшаць сувязі з Кітаем для нарошчвання гандлёвага і інвестыцыйнага партнёрства, а таксама абменаў паміж людзьмі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040