Беларусь спадзяецца пашырыць турыстычнае супрацоўніцтва з Кітаем
  2017-09-26 14:14:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь спадзяецца пашырыць турыстычнае супрацоўніцтва з Кітаем і прыцягнуць больш кітайскіх турыстаў. Пра гэта заявіў журналістам намеснік міністра спорту і турызму краіны Міхаіл Партной.

Намеснік міністра паведаміў, што зараз у Беларусі для кітайскіх турыстаў дзейнічае бязвізавы ўезд на трое сутак пры наяўнасці Шэнгенскай візы. У Беларусі разглядаюць магчымасць распрацаваць бязвізавы рэжым для кітайскіх грамадзян па агульным грамадзянскім пашпарце на 30 сутак. «Хацелася б, каб да канца года пытанне было закрыта. Мы над гэтым працуем», - падкрэсліў намеснік міністра. Ён выказаў спадзяванне, што кітайскім турыстам спадабаецца турыстычная паездка ў Беларусь. «Але для гэтага неабходна шмат працаваць. Гэта і лагістыка, харчаванне, і пражыванне», - сказаў М.Партной. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040