Сі Цзіньпін заклікаў да сумеснай пабудовы супольнасці з адзіным лёсам, якая падзяляе ўсеагульную бяспеку
  2017-09-27 09:01:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак заклікаў да сумеснай пабудовы супольнасці з адзіным лёсам, якая падзяляе ўсеагульную бяспеку. З такім заклікам лідар КНР звярнуўся да ўдзельнікаў 86-й сесіі Генеральнай асамблеі Інтэрпола.

"Кітай гатовы разам з іншымі дзяржавамі, іх праваахоўнымі органамі і іншымі міжнароднымі арганізацыямі прыкладаць сумесныя намаганні для пабудовы супольнасці з адзіным лёсам", - сказаў кіраўнік кітайскай дзяржавы на адкрыцці сесіі.

Сі Цзіньпін вылучыў прапанову з чатырох пунктаў для ўзмацнення міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы праваахоўнай дзейнасці і бяспекі. Па-першае, неабходна працягваць супрацоўніцтва і сумеснае будаўніцтва ў мэтах дасягнення доўгатэрміновай бяспекі; па-другое, прытрымлівацца рэформ і інавацый для сумеснага кіравання; па-трэцяе, адстойваць дух вяршэнства закона ў імя дасягнення роўнасці і справядлівасці; па-чацвёртае, імкнуцца да ўзаемнай выгады ў інтарэсах забеспячэння балансу.

86-я сесія Генеральнай асамблеі Інтэрпола праходзіць у кітайскай сталіцы з 26 па 29 верасня. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040