Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Яньдун выступіла на Кітайска-амерыканскім культурным форуме
  2017-09-28 09:17:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У супрацоўніцтва Кітая і ЗША ў культурных галінах шырокія перспектывы, заявіла віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Яньдун на Кітайска-амерыканскім культурным форуме, які праходзіў у Метраполітэн-музеі ў Нью-Ёрку.

Як адзначыла Лю Яньдун, словазлучэнне эканоміка сумеснага спажывання становіцца ўсё больш папулярным у сучасным свеце. Каштоўнасць культуры падобным чынам заключаецца ў сумесным яе выкарыстанні, гэта значыць калі людзі з розных краін разам падзяляюць прыгажосць разнастайнасці культур.

Лю Яньдун заявіла, што Кітай надае вялікую ўвагу культурнаму будаўніцтву, а ў Злучаных Штатах развітая галіна культурных інавацый, таму ўмацаванне ўзаемных культурных абменаў і супрацоўніцтва ў сферы культуры мае вельмі шырокія перспектывы.

Лю Яньдун выказала спадзяванне, што бакі паспрыяюць актывізацыі дыялогу і ўзаемадзеяння паміж культурнымі структурамі дзвюх краін і дзеячамі культурных колаў, каб унесці ўклад у развіццё кітайска-амерыканскіх адносін і ўмацаванне дружбы паміж народамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040