Лю Яньдун прысутнічала на прыёме амбасады Кітая ў ЗША, прысвечаным 68-й гадавіне ўтварэння КНР
  2017-09-29 14:20:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік прэм'ера Дзяржсавета КНР Лю Яньдун, якая знаходзіцца ў Вашынгтоне для ўдзелу ў першым раўндзе кітайска-амерыканскага сацыяльнага і гуманітарнага дыялогу, у сераду ўвечары прысутнічала на прыёме амбасады Кітая ў ЗША, прысвечаным 68-й гадавіне ўтварэння КНР.

Лю Яньдун адзначыла, што кітайска-амерыканскія адносіны – адны з найважнейшых двухбаковых адносін у свеце. У новай абстаноўцы бакі павінны добрасумленна ажыццяўляць важныя дамоўленасці, дасягнутыя старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, на аснове ўзаемнай павагі і ўзаемнай выгады ўмацоўваць супрацоўніцтва і кіраваць рознагалоссямі, каб тым самым забяспечыць здаровае і стабільнае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін.

Адзначым, што на прыёме прысутнічалі каля 800 чалавек.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040