У верасні індэкс PMI неперапрацоўчай прамысловасці Кітая падняўся да самай высокай адзнакі з чэрвеня 2014 года і дасягнуў паказчыка 55,4%, што на 2 пункты вышэй у параўнанні з жніўнем. Такія звесткі абнародавала Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне.
Субіндекс новых заказаў павысіўся на 1,4 пункта ў параўнанні з жнівеньскім паказчыкам і склаў 52,3%. Гэта стала доказам больш хуткага пашырэння рынкавага попыту.
Пры гэтым у верасні адзначаўся рост іншых субіндексаў. - Р -