Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з дзяржсакратаром ЗША Р.Тылерсанам
  2017-10-01 13:40:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у суботу правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам, які прыбыў у Кітай з візітам. Бакі абмеркавалі маючы адбыцца візіт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў КНР.

"У цяперашні час самай важнай падзеяй для нашых двухбаковых адносін з'яўляецца лістападаўскі візіт у Кітай прэзідэнта Д.Трампа, - адзначыў Сі Цзіньпін. - Яго візіт будзе спрыяльнай магчымасцю для развіцця кітайска-амерыканскіх адносін".

Сі Цзіньпін паказаў, што ў цяперашні час кітайска-амерыканскія адносіны ў цэлым развіваюцца стабільна, і ён асабіста падтрымлівае добрыя сувязі з прэзідэнтам Д.Трампам. Бакі павінны згодна з дасягнутымі лідарамі дзвюх краін дамоўленасцяў моцна ўхапіцца за агульны напрамак міждзяржаўных адносін, паважаць адзін аднаго, імкнуцца да ўзаемнай выгады, засяродзіць асноўную ўвагу на супрацоўніцтве, належным чынам урэгуляваць рознагалоссі, а таксама спрыяць устойліваму і доўгатэрміноваму развіццю двухбаковых адносін, заявіў старшыня КНР .

"Кітай надае важнае значэнне візіту прэзідэнта Д.Трампа. Я спадзяюся, што мы разам з амерыканскім лідарам распрацуем план і будзем прасоўваць далейшае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін", - сказаў ён. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што мірнае суіснаванне і супрацоўніцтва Кітая і ЗША – гэта шчасце для іншых народаў свету. Агульныя інтарэсы дзвюх краін далёка перавешваюць рознагалоссі, і супрацоўніцтва з'яўляецца іх адзіным правільным выбарам, канстатаваў ён.

Сі Цзіньпін далей заклікаў бакі да пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных галінах, узмацнення кантактаў і каардынацыі па важных міжнародных і рэгіянальных пытаннях, да належнага ўрэгулявання рознагалоссяў і вострых праблем паміж імі, грунтуючыся на павазе ключавых інтарэсаў і сур'ёзных заклапочанасцяў адзін аднаго, а таксама да абароны стабільнасці ў агульнай сітуацыі супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЗША. Тылерсан, у сваю чаргу, перадаў Сі Цзіньпіну прывітанне ад Трампа і сказаў, што амерыканскі прэзідэнт з нецярпеннем чакае маючага дзяржаўнага візіту ў Кітай.

Адзначыўшы бесперапыннае развіццё амерыканска-кітайскіх адносін пад кіраўніцтвам лідараў дзвюх краін, Тылерсан заўважыў, што ЗША надаюць сур'ёзную ўвагу развіццю сувязяў з Кітаем і гатовы разам умацоўваць узаемадавер, узмацняць кантакты, паглыбляць прагматычнае супрацоўніцтва ў розных галінах, а таксама сумеснымі сіламі супрацьстаяць міжнародным і рэгіянальным выклікам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040