Спіс вынікаў першага раўнда кітайска-амерыканскага дыялогу па правапрымяненні і кібербяспецы
  2017-10-07 16:26:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета КНР, міністр грамадскай бяспекі Го Шэнкунь, міністр юстыцыі ЗША Джэф Сэшнс і в.а. міністра нацыянальнай бяспекі ЗША Элейн Дзюк 4 кастрычніка 2017 года сумесна старшынствавалі на першым раўндзе кітайска-амерыканскага дыялогу па правапрымяненні і кібербяспецы. Бакі абмеркавалі наступны парадак дня:

Дэпартацыя нелегальных імігрантаў. Кітайскі і амерыканскі бакі абавязаліся стварыць працэдуру для забеспячэння своечасовай праверкі і пацверджання асоб нелегальных імігрантаў і выдачы ім праязных дакументаў на працягу 30 дзён пасля пацверджання асобы.

Барацьба з наркотыкамі. Бакі маюць намер працягваць умацаванне супрацоўніцтва па кантролі за наркотыкамі і ў правапрымяняльнай сферы; абменьвацца думкамі па міжнародных пытаннях барацьбы з наркотыкамі праз ААН і іншыя шматбаковыя форумы; дзяліцца інфармацыяй па адсочванні пасылак паміж дзвюма краінамі з мэтай выяўлення асоб або злачынных груп, якія займаюцца абаротам наркотыкаў.

Кіберзлачыннасць і кібербяспека. Было дамоўлена, што будуць своечасова давацца адказы на просьбы аднаго з бакоў аб прадастаўленні інфармацыі і садзейнічаннні па дзейнасці ў інтэрнэце, якая носіць злачынны характар, урады краін не павінны займацца дзейнасцю па крадзяжы інтэлектуальнай уласнасці ў інтэрнэце ці аказваць ёй падтрымку, бакі павінны падтрымліваць механізмы дыялогу на высокім узроўні па барацьбе з кіберзлачыннасцю і адпаведных пытаннях, умацоўваць кантакты па інцыдэнтах з кібербяспекай.

Бакі таксама зноў пацвердзілі, што дасягнутыя падчас трох кітайска-амерыканскіх сумесных дыялогаў на высокім узроўні па барацьбе з кіберзлачыннасцю і адпаведных пытаннях з 2015 года кансенсусы і дакументы аб супрацоўніцтве па-ранейшаму дзейнічаюць.

Вышук збеглых злачынцаў. Бакі будуць умацоўваць супрацоўніцтва ў гэтай сферы, каб не дапусціць ператварэння сваіх краін у "рай для ўхілення ад адказнасці" для збеглых злачынцаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040