Пяць маракоў загінулі пры крушэнні кітайскага прамысловага судна, Японія працягвае пошукава-выратавальную работу
  2017-10-07 16:32:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведаміла Генеральнае консульства КНР у Асацы, 6 кастрычніка да 12:30 па мясцовым часе ў пошуках зніклых маракоў з кітайскага прамысловага судна быў дасягнуты прагрэс, японскі патрульны катэр выявіў у корпусе судна целы пяці загінуўшых.

У цяперашні час целы загінуўшых ужо выняты з вады і перададзены кітайскаму судну. Асобы загінуўшых удакладняюцца. Японскі бок працягвае пошукава-выратавальную работу.

У чацвер раніцай кітайскае прамысловае судна затанула пасля сутыкнення з танкерам з САР Сянган ў адкрытым моры прыкладна ў 400 км на поўнач ад астравоў Акі павета Сімане Японіі. З 16 маракоў чацвёра былі выратаваны кітайскім суднам, што знаходзілася паблізу, яшчэ 12 маракоў зніклі без вестак. Японскія ўлады накіравалі тры караблі для ўдзелу ў пошукава-выратавальных працах.

Генконсульства КНР у Асацы, атрымаўшы адпаведныя звесткі, неадкладна накіравала працоўную групу на месца здарэння.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040