China Open: Надаль і Халеп прабіліся ў фінал тэніснага турніру ў Пекіне
  2017-10-08 14:55:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У суботу на тэнісным турніры China Open у Пекіне прайшоў перадапошні дзень спаборніцтваў. У фінал турніру ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах прабіліся Рафаэль Надаль і Сымона Халеп, а Пэн Шуай і Саня Мірза не змаглі адолець саперніц у паўфінале жаночага парнага разраду.

Лідар пасеву на турніры Надаль абыграў з лікам 6: 3, 4: 6, 6: 1 балгарына Дзімітрава, цяпер яму трэба будзе сустрэцца ў фінале спаборніцтваў з аўстралійцам Кірыосам, які ў паўфінале аказаўся мацнейшым за Аляксандра Зверава з Германіі.

У паўфінале жаночага адзіночнага разраду Халеп і Гарсія абыгралі адпаведна Астапенка і Квітаву і цяпер будуць змагацца паміж сабой за тытул пераможцы турніру.

У жаночым парным разрадзе ў фінал выйшлі Хінгіс і Чжань Юнжань, якія перамаглі ў 1/2 Пэн Шуай і Мірзу, і Бабош з Главачкавай, што апынуліся мацней за расіянак Весніну і Макараву. У фінале мужчынскага парнага разраду гледачоў чакае бітва дуэтаў Канціні / Пірс і Ізнер / Сок.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040