Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2017 года прысуджана Рычарду Талеру
  2017-10-10 09:33:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2017 года або афіцыйна Прэмія Шведскага дзяржаўнага банка па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля прысуджана Рычарду Талеру "за ўклад у паводзінскую эканоміку". Пра гэта ў панядзелак абвясціла Шведская каралеўская акадэмія навук.

Сябар Нобелеўскага камітэта Пітэр Гардэнфорс заявіў, што Р. Талеру ўдалося паспяхова злучыць эканоміку і псіхалогію. Ён зрабіў эканоміку "больш чалавечай", а яго тэорыі "дапамагаюць людзям прымаць больш узважаныя эканамічныя рашэнні".

У тэлефонным інтэрв'ю Р. Талер распавёў кар. Сіньхуа, што цяпер ён надае ўсю сваю ўвагу даследаванню "тэорыі падштурхоўвання" і шведскай пенсійнай сістэмы. Паводле яго слоў, у яго няма доўгатэрміновых планаў адносна будучых даследаванняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040