Праца камерцыйнага саміту Еўразія-Кітай сфакусіравалася на пытаннях будаўніцтва "Пояса і шляху"
  2017-10-10 09:33:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У грэчаскай сталіцы адкрыўся двухдзённы камерцыйны саміт Еўразія-Кітай. Яго ўдзельнікі выказалі падтрымку будаўніцтву "Пояса і шляху" і спадзяванню на тое, што бакі з дапамогай паглыблення ўзаемадаверу будуць рэалізоўваць прынцып узаемнай выгады і агульнага выйгрышу.

Прэзідэнт Грэцыі Пракопіс Паўлопулос заявіў, што Грэцыя надае вельмі вялікую ўвагу кітайскай ініцыятыве "Пояса і шляху". Ён выказаў спадзяванне, што краіны ўздоўж "Пояса і шляху" будуць умацоўваць ўзаемны давер і паскораць рэалізацыю выгадных для кожнага з бакоў сумесных інвестыцыйных праектаў.

Старшыня Міжнароднай гандлёвай палаты Шаўковага шляху Люй Цзяньчжун у сваім выступленні сказаў, што Грэцыя ў ініцыятыве "Пояса і шляху" мае відавочныя перавагі геаграфічнага становішча і прыродных рэсурсаў. Тэма гэтага саміту - "Будаўніцтва моста паміж Усходам і Захадам". Ён выступіў з прапановай паскорыць удасканаленне прынцыпаў і стандартаў міжнароднага гандлю і эканомікі, каб пабудаваць мост для бесперабойнага гандлю; сумесна ствараць наземны, марскі, паветраны і віртуальны Шаўковы шлях, каб узвесці мост транспартнай і камунікацыйнай узаемазвязанасці; сумесна ствараць пляцоўкі для практычнага супрацоўніцтва, каб узвесці мост для абароту капіталу; а таксама садзейнічаць гуманітарным абменам для будаўніцтва моста, які аб'ядноўвае спадзяванні народаў.

У саміце прынялі ўдзел міністр турызму Грэцыі Алена Кундура, камісар ЕС па пытаннях міграцыі, унутраных спраў і грамадзянства Дзімітрыс Аўрамопулас і сотні іншых афіцыйных асоб, прадстаўнікоў камерцыйных і навуковых колаў краін уздоўж "Пояса і шляху".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040