Білеты ў музей Гугун можна набыць толькі ў анлайн-касе
  2017-10-11 15:50:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пачынаючы з 10 кастрычніка білет у музей Гугун – былы імператарскі палац у цэнтры Пекіна – можна набыць толькі ў анлайн-касе. Гэты крок закліканы вырашыць праблему з велізарным наплывам турыстаў, якім даводзілася стаяць у доўгіх чэргах за квіткамі.

2 кастрычніка, у другі дзень "залатога тыдня" з нагоды Нацыянальнага свята КНР, упершыню ўсе 80 тыс. уваходных білетаў на гэты дзень былі рэалізаваны праз анлайн-касу.

Поўны пераход на продаж білетаў праз інтэрнэт не азначае закрыцця дзвярэй музея для тых наведвальнікаў, якія не ўмеюць ці не маюць магчымасці набыць квіткі ў анлайн-касе, уключаючы пажылых людзей, замежных турыстаў і людзей, якія не маюць мабільнага тэлефона. У Гугуне адкрыты акенцы комплекснага абслугоўвання, дзе супрацоўнікі музея дапамогуць людзям здзейсніць анлайн-куплю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040