МВФ палепшыў прагноз росту глабальнай эканомікі ў 2017 і 2018 гадах
  2017-10-11 15:52:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міжнародны валютны фонд апублікаваў чарговы даклад "Перспектывы развіцця сусветнай эканомікі", у якім павысіў прагноз росту глабальнай эканомікі ў 2017 і 2018 гадах на 0,1% у параўнанні з ліпеньскім прагнозам – да 3,6% і 3,7% адпаведна. Адначасова палепшаны прагноз росту галоўных эканомік свету, уключаючы кітайскую.

У параўнанні з ліпенем МВФ падняў чаканы паказчык росту эканомікі Кітая ў 2017 і 2018 гадах на 0,1% – да 6,8% і 6,5% адпаведна. За бягучы год МВФ чацвёрты раз пераглядае ў бок павышэння свой прагноз адносна росту кітайскай эканомікі.

МВФ прагназуе тэмпы росту эканомікі ЗША на ўзроўні 2,2% у 2017 годзе і 2,3% у 2018 годзе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040