Д. Трамп і высокапастаўленыя ваенныя чыноўнікі абмеркавалі варыянты процідзеяння КНДР
  2017-10-11 15:53:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Белы дом у аўторак заявіў, што ваенныя кіраўнікі ЗША праінфармавалі прэзідэнта Дональда Трампа пра варыянты процідзеяння ядзернай праблеме Карэйскага паўвострава.

У заяве Белага дома адзначаецца, што міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс і старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Джозэф Данфард у аўторак раніцай праінфармавалі Д. Трампа аб розных варыянтах рэагавання на любую форму "агрэсіі" з боку КНДР, каб пазбавіць Пхеньян магчымасці "пагражаць Злучаным Штатам і іх саюзнікам ядзернай зброяй ".

Напружанасць на Карэйскім паўвостраве пачала набіраць абароты пасля таго, як у верасні КНДР правяла сваё шостае і самае магутнае ядзернае выпрабаванне.

Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Хізэр Наўэрт у аўторак заявіла, што, хоць у ЗША ёсць варыянты ваеннага рашэння, "дыпламатыя з'яўляецца пераважным падыходам".

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040