Асноватворныя прычыны поспеху кітайскай мадэлі развіцця
  2017-10-13 10:00:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У вырашальны момант дасягнення першай мэты стагоддзя, а менавіта ўсебаковай пабудовы сярэднезаможнага грамадства да 100-гадовага юбілею Кампартыі Кітая, на маючым адбыцца 19-ым з'езде Кампартыі будзе вылучана новая праграма дзеянняў, накіраванаю на ажыццяўленне грандыёзнай мэты – мары аб адраджэнні кітайскай нацыі.

Прыярытэт КПК

Паводле слоў дырэктара Цэнтра па пытаннях Кітая і міжнароднага супрацоўніцтва Пекінскага ўніверсітэта Пань Вэя, сутнасць кітайскай мадэлі складаецца ў кіруючай ролі Кампартыі Кітая. КПК працягвае традыцыйную ідэю кітайскай культуры пра дабрабыт народа. Адметная асаблівасць кітайскай мадэлі – народны характар.

Рэформы, інавацыі і адкрытасць

З уводам у эксплуатацыю хуткаснага цягніка "Фусін", які злучыў Пекін і Шанхай, Кітай стаў самай развітой краінай у сферы высакахуткасных чыгунак. Магутная жыццяздольнасць інавацый дэманструецца таксама ў сферы мабільных плацяжоў, велашэрынгу і інтэрнэт-шопінгу. Па меры ажыццяўлення рэфармавання прадпрыемстваў і новай інавацыйнай мадэлі прысутнасць кітайскіх прадпрыемстваў у свеце пастаянна расце і ўмацоўваецца. Паводле слоў спецыяліста-міжнародніка Ху Аньгана, за 40 гадоў Кітай стаў не толькі ўдзельнікам глабалізацыі, але найважнейшым рухавіком росту сусветнай эканомікі. "Мяркуючы па існуючых паказчыках, перамога ў ажыццяўленні мэты ўсебаковай пабудовы заможнага грамадства цалкам магчыма", – дадаў ён.

Міжнароднае значэнне

Кітай як ніколі ў гісторыі блізкі да дасягнення мэты адраджэння кітайскай нацыі і валодае сіламі, каб рэалізаваць гэту мэту. Усё больш увагі надае міжнародная супольнасць кітайскім ініцыятывам. Прапанаваныя КНР канцэпцыя "чалавечай супольнасці адзінага лёсу" і ініцыятыва "Пояса і шляху" ўнесены ў адпаведныя рэзалюцыі ААН. "Кітай уласнымі сіламі ажыццяўляе некалькі буйных праектаў, а таксама мае перавагу доўгатэрміновага стратэгічнага планавання. Кітайская мадэль развіцця натхняе іншыя краіны, якія развіваюцца", – адзначыў дырэктар Цэнтра па пытаннях Кітая і міжнароднай супольнасці Пекінскага ўніверсітэта Пань Вэй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040