Колькасць загінуўшых пры крушэнні грузавога самалёта ў Кот-д'Івуары ўзрасла да чатырох чалавек
  2017-10-15 14:35:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведамілі СМІ Кот-д'Івуара сёння, спасылаючыся на даклад ваенных, у выніку авіякатастрофы, якая адбылася сёння ў марской зоне, 4 чалавекі загінулі, 6 параненыя.

Як паведамляецца ў ваенным дакладзе, у момант крушэння на борце самалёта знаходзіліся 10 чалавек, грамадзяне Францыі і Малдовы. Чацвёра загінуўшых былі грамадзянамі Малдовы.

Як паведамілі ратавальнікі журналістам мясцовага тэлеканала, самалёт вылецеў з Буркіна-Фасо і павінен быў прызямліцца ў аэрапорце Фелікса Уфуэ-Буаньі ў горадзе Абіджан.

14 кастрычніка грузавы самалёт пацярпеў крушэнне каля міжнароднага аэрапорта Фелікса Уфуэ-Буаньі горада Абіджан у Кот-д'Івуары.

Прычына трагедыі на дадзены момант не ўстаноўлена.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040