26-ы канвойны атрад ВМС НВАК прыбыў у Францыю з візітам
  2017-10-16 09:38:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З чатырохдзённым візітам сёння прыбыў у порт Тулон на поўдні Францыі 26-ы канвойны атрад ВМС НВАК.

Сёння ў 10:00 па мясцовым часе атрад у складзе ракетных фрэгатаў "Хуанган" і "Янчжоу" і карабля комплекснага забеспячэння "Гааюху" прыбыў у Тулон. Прадстаўнікі ВМС Францыі, супрацоўнікі дыпмісіі Кітая ў Францыі, этнічныя кітайцы, кітайскія эмігранты і студэнты -- сотні людзей сабраліся на прыстані на ўрачыстую цырымонію сустрэчы.

За час знаходжання ў Францыі члены атрада правядуць сустрэчы высокага ўзроўню, сумесныя вучэнні з вайскоўцамі ВМС НВАК Францыі, таксама будуць арганізаваны прыёмы на борце судоў, наведванні караблёў бакоў, спартыўныя спаборніцтвы і іншыя мерапрыемствы.

26-ы канвойны атрад ВМС НВАК 1 красавіка гэтага года выйшаў у паход, да 28 жніўня ён цалкам завяршыў задачы па канваіраванні судоў у Адэнскім заліве і акваторыі Самалі. Францыя з'яўляецца чацвёртай краінай наведвання, раней 26-ы канвойны атрад ВМС НВАК нанёс візіты ў Бельгію, Данію і Вялікабрытанію.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040